Мясніковіч скіраваўся ў Манголію
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам накіравалася з афіцыйным візітам у Манголіі. Візіт будзе доўжыцца да 5 верасня.
Міхаіл Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Манголіі Наровам Алтанхуягам, пасля чаго плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.
Таксама запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам, старшынёй Вялікага дзяржаўнага Хурала Манголіі Міегамбынам Энхболдам.
5 верасня Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў працы Беларуска-мангольскага бізнес-форума.