БЕЛ Ł РУС

Германія: Хімічную зброю пад Дамаскам ужыў рэжым Асада

3.09.2013 / 09:49

Федэральная разведслужба Германіі (BND) пацвердзіла ў панядзелак, што рэжым прэзідэнта Сірыі Башара Асада ужыў хімічную зброю ў прыгарадзе Дамаска 21 жніўня.

Па словах кіраўніка BND Герхарда Шындлера, толькі ўрад Сірыі мае ў распараджэнні атрутнае рэчыва зарын.

Як паведаміў у панядзелак сайт часопіса Der Spiegel, «Шындлер растлумачыў, што Асад ужыў хімічную зброю ў вырашальным баі за сталіцу Сірыі, абложаную паўстанцамі,

і, магчыма, урад пралічыўся і падчас меркаванай хімічнай атакі выкарыстоўвалася больш газу, чым планавалася раней».

«З праслуханай размовы прадстаўніка ліванскай групоўкі «Хезбалах» з пасольствам Ірана (нямецкім спецслужбам) стала вядома, што да хімічнай атакі датычны афіцыйны Дамаск. Па словах прадстаўніка «Хезбалах», «у прэзідэнта Сірыі здалі нервы, і з дапамогаю хімічнай зброі Асад дапусціў вялікую памылку».

У панядзелак Францыя таксама заявіла, што хімічную зброю ў прыгарадзе Дамаска ужыў рэжым Башара Асада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула