Даляр прабіў псіхалагічную адзнаку ў 9 тыс. рублёў — 9 020 на таргах
3 верасня на Беларускайвалютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр, які на мінулым тыдні некалькі разоў абнаўляў гадавы максімум, у аўторак прабіў псіхалагічную мяжу ў 9000.
Даляр вырас да 9 020 беларускіх рублёў.
Еўра знізіўся на Br20 да 11 880 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 да 270,5 беларускага.