БЕЛ Ł РУС

Міхалевіч: Баўмгертнер з’яўляецца палітычным вязнем

3.09.2013 / 11:37

Экс-кандыдат у прэзідэнты выступіў з заклікам вызваліць расійскага топ-менеджара «Уралкалія», які з 26 жніўня ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ у Мінску.

Тэкст ліста, які напісаны ў суаўтарстве са старшынёй арганізацыі «Наш дом» Вольгай Карач і каардынатарам грамадскага руху «Трэці шлях» Паўлам Марозавым, абнародаваны сёння.

У размове з Еўрарадыё Алесь Міхалевіч пацвердзіў сур’ёзнасць намераў аўтараў звароту:

«Абсалютна відавочна, што Уладзіслаў Баўмгертнер з’яўляецца палітычным закладнікам. І што яго проста пасадзілі для таго, каб ім гандляваць.

У пэўным сэнсе гэта нагадвае беларускіх палітвязняў. Мы выступілі з адкрытай заявай, каб паказаць, што ў Беларусі парушаюцца розныя правы.
І для нас любыя парушэнні правоў чалавека — дрэнна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула