БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч збіраецца сустрэцца з Мядзведзевым у Казахстане

3.09.2013 / 12:59

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч, верагодна, сустрэнуцца 24-25 верасня ў Казахстане, дзе пройдзе пасяджэнне Вышэйшага еўразійскага савета.

Як перадае ІТАР-ТАСС, прызначаная сустрэча стане першай з моманту абвастрэння адносін паміж Расіяй і Беларуссю пасля затрымання ў Мінску генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера. Затрыманне бізнесмена выклікала рэзкую крытыку Крамля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула