БЕЛ Ł РУС

Расія пагражае ўзмацніць кантроль за харчовымі прадуктамі з Беларусі

3.09.2013 / 15:24

З такой заявай выступіў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Мікалай Фёдараў.

Па яго словах, якія перадае агенцтва «Прайм», ёсць выпадкі «не вельмі карэктнага рээкспарту з Беларусі пад выглядам беларускай прадукцыі, прычым папулярнай прадукцыі, у тым ліку малочнай». Чыноўнк заявіў, што могуць быць прынятыя рашэнні, скіраваныя на дадатковыя гарантыі бяспекі прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі.

У той жа час Фёдараў прызнаў, што пастаўкі прадукцыі з Беларусі ўжо знаходзяцца пад вельмі пільным кантролем профільных ведамстваў.
«Я не стаў бы казаць пра тое, што ёсць глабальная праблема», — канстатаваў ён.

Нагадаем, што Расія абмежавала пастаўкі мясной прадукцыі з нашай краіны. Расспажыўнагляд таксама выказаў незадаволенасць якасцю і бяспекай малочных прадуктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула