БЕЛ Ł РУС

Арменія мае намер уступіць у Мытны саюз

3.09.2013 / 18:3

Арменія мае намер уступіць у Мытны саюз і пасля ўдзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін такое рашэнне падтрымаў і выказаў гатоўнасць садзейнічаць гэтаму працэсу, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

«Прэзідэнт рэспублікі Арменія Серж Саргсян заявіў аб рашэнні яго краіны ўступіць у Мытны саюз і зрабіць у гэтых мэтах неабходныя практычныя крокі, а ў далейшым удзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза», — гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў дзвюх краін па выніках перамоў на вышэйшым узроўні.

Расійскі лідар падтрымаў гэта рашэнне і «выказаў гатоўнасць расійскага боку ўсяляк садзейнічаць гэтаму працэсу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула