БЕЛ Ł РУС

У Століне кіроўца насмерць збіў раварыста

4.09.2013 / 14:55

Гэта адбылося ў 15.05 3 верасня на вуліцы Гарынскай

62-гадовы жыхар рабочага пасёлка Рэчыца, які кіраваў службовым аўтамабілем «ЗІЛ- 44 1510» з паўпрычэпам «КАЗ», учыніў наезд на веласіпедыста, што рухаўся ў спадарожным кірунку па правым краі праезнай часткі.

Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы. Яму было 62 гады. Ён жыў у рабочым пасёлку Рэчыца.

У дачыненні да вадзіцеля грузавіка распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула