Гайдукова перавялі ў магілёўскую калонію № 19
Дагэтуль ён заставаўся ў Віцебскім следчым ізалятары.
Па словах сястры Гайдукова Марыі, сваякі вязня даведаліся пра перавод яго ў Магілёў, калі прынеслі ў следчы ізалятар перадачу. Афіцыйна ніхто нічога не паведамляў ні бацькам, ні адвакату.