БЕЛ Ł РУС

Суркоў можа заняць пасаду памочніка Пуціна

6.09.2013 / 11:18

Былы намеснік старшыні ўрада Расіі Уладзіслаў Суркоў можа заняць пасаду памочніка прэзідэнта па сацыяльна-эканамічных пытаннях Абхазіі і Паўднёвай Асеціі замест Таццяны Голікавай, паведамляе газета «Ведомости».

Новы склад Падліковай палаты павінен быць зацверджаны Дзярждумай па прадстаўленні прэзідэнта да 1 кастрычніка.

Па дадзеных «Ведомостей», пасаду старшыні павінна заняць Таццяна Голікава, якая цяпер выконвае функцыі памочніка прэзідэнта Расіі па сацыяльна-эканамічных пытаннях Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Пасля яе сыходу да абавязкаў памочніка могуць дадацца яшчэ пытанні ўзаемадзеяння з Украінай і Грузіяй.

У маі Суркоў пакінуў пасаду віцэ-прэм’ера.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што адстаўка Суркова звязана з праблемай выканання указаў прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула