БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу выбух балона з асвяжальнікам паветра забіў падлетка

9.09.2013 / 10:51

У Санкт-Пецярбургу ў выніку выбуху балона з асвяжальнікам паветра загінуў падлетак, паведамляюць інфармагенцтвы.

На паўночным захадзе Пецярбурга ў салоне аўтамабіля «Шэўрале» адбыўся выбух балона з асвяжальнікам паветра. 16-гадовы падлетак распыліў у салоне асвяжальны сродак, у гэты момант яшчэ адзін васьмікласнік, што знаходзіўся побач з ім, запаліў запальніцу, у выніку чаго адбыўся выбух. Ад атрыманых траўмаў першы хлопчык памёр.

Падлетак, які запаліў запальніцу, і 12-гадовы брат загінулага, які таксама знаходзіўся ў аўтамабілі, з рознымі апёкамі ў стане сярэдняй цяжкасці шпіталізаваныя. ГУ МУС па Пецярбургу высвятляе абставіны здарэння, да працы далучыліся супрацоўнікі па справах непаўналетніх раённай паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула