БЕЛ Ł РУС

У Еўропе ў першага транссэксуала нарадзілася першае дзіця

10.09.2013 / 10:17

Амерыканец Томас Біці, які пяць гадоў таму нарадзіў дзіця

У Германіі прайшлі роды першага транссэксуала, піша The Daily Mail. Незвычайныя роды прайшлі дома, бо бацька дзіцяці адмовіўся быць запісаным як «маці» ў бальнічных дакументах.

Жанчына, імя якой не называецца, на працягу некалькіх гадоў прымала гармоны, каб змяніць пол на мужчынскі.

Зараз ён адмаўляецца прызнаваць сябе маці дзіцяці і афіцыйна ў немаўля ёсць толькі бацька.

Цяжарнасць наступіла ў выніку апладнення донарскай спермай. Падрабязнасці аб донару спермы не выдаюцца, так як бацька хоча абараніць свайго сына ад увагі.

У Амерыцы ўжо вядомы выпадак нараджэння дзіцяці мужчынам.

Томас Біці ў 2008 годзе нарадзіў дзяўчынку праз пяць гадоў пасля аперацыі па змене полу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула