БЕЛ Ł РУС

Беларускі Калегіум абвяшчае новы набор на навучанне

10.09.2013 / 11:52

Заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2013 г.

Беларускі Калегіум паўстаў у лістападзе 1997 г. з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіум — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіум аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі й агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

- заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;

- сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;

- параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;

- каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

Беларускі Калегіум

прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў)

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне ў БК — бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.

Умовы паступлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула