БЕЛ Ł РУС

Дзеля гульні з Германіяй 15 футбалістаў Фарэраў сёння адпрасіліся з працы

10.09.2013 / 14:32

Галоўны трэнер зборнай Фарэрскіх выспаў Ларс Ольсен напярэдадні сённяшняга матчу адборачнага турніру чэмпіянату свету-2014 са зборнай Германіі адзначыў, што ў складзе каманды мала прафесійных футбалістаў. Паводле яго словаў, дзеля гульні з бундэстым 15 чалавек папрасілі адгулы на працы.

«У камандзе толькі восем футбалістаў выступаюць на прафесійным узроўні, — прыводзіць sport1.de словы Ольсена. — Астатнія ж жывуць звычайным жыццём і час ад часу гуляюць у футбол. Да прыкладу, дзеля гульні са зборнай Германіі 15 чалавек ўзялі на працы адгулы. Пакуль праблем з тым, каб адпусціць хлопцаў і дзяўчынак у зборную, не было».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула