БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч сустрэўся з прэзыдэнтам Качыньскім і старшынём Эўрапарлямэнту

14.09.2007 / 19:32

Nashaniva.com

Лідэр Руху «За Свабоду» запрасіў Ганса‑Герта Пэтэрынга на Эўрапейскі марш «За Свабоду».

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч асабіста запрасіў старшыню Еўрапарламента Ганса‑Герта Потэрынга і дэпутатаў Еўрапейскага парламенту на Еўрапейскі марш «За Свабоду», які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка.

Сустрэча палітыкаў прайшла ў Кракаве ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы» і працягвалася дзве гадзіны.

‑ Мы — еўрапейцы і хочам прадэманстраваць свой еўрапейскі выбар, — адзначыў А.Мілінкевіч падчас сустрэчы са старшынём Еўрапарламента. — Вяртанне ў свабодную і заможную Еўропу — гарантыя захавання нашай незалежнасці і культуры, развіцця эканомікі і росту дабрабыту.

Аляксандр Мілінкевіч і Ганс‑Герт Потэрынг абмеркавалі таксама палітычную і сацыяльна‑эканамічную сітуацыю ў Беларусі, варыянты супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі, падтрымку дэмакратычнай супольнасці, незалежных медыяў і рэпрэсаваных.

Сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і спікерам нямецкага Бундэстага Норбертам Ламертам.

Заўтра Аляксандр Мілінкевіч выступіць з дакладам на міжнароднай канферэнцыі «Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы», у якім заакцэнтуе ўвагу еўрапейскіх палітыкаў на інтэграцыйных магчымасцях Еўропы, якія з’яўляюцца добрым чыннікам для хуткай дэмакратызацыі суседніх краін і як мага хучэйшага іх пераходу да рынкавай эканомікі.

milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула