БЕЛ Ł РУС

Сёння прыйдзе паласа дажджоў, затое на наступным тыдні пачнецца бабіна лета

12.09.2013 / 8:58

Nashaniva.com

Ападкі чакаюцца ў першай палове дня ў Брэсце і Гродне, а бліжэй да вечара — у Віцебску, Магілёве і Гомелі. У Мінску калі дождж і будзе, то невялікі. Але ад ночы заімжыць і ў сталіцы.

Дажджы будуць праходзіцца і ў пятніцу, і ў суботу, і на пачатку наступнага тыдня. Затое ад канца наступнага тыдня, прыкладна ад 20 верасня, сіноптыкі чакаюць паўнапраўнага бабінага лета. Надыдзе паласа цёплага, яснага надвор’я, якое пратрымаецца не менш за тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула