БЕЛ Ł РУС

Пуціна вылучылі на Нобеля?

12.09.2013 / 16:57

Сёння ў шэрагу СМІ з’явілася інфармацыя, што ў Нобелеўскі камітэт па прысуджэнні прэміі міру быў накіраваны ініцыятыўны ліст, у якім утрымлівалася прапанова прыняць да разгляду на атрыманне прэміі кандыдатуру расійскага прэзідэнта.

Галасаванне па выбарах лаўрэата або лаўрэатаў прэміі праходзіць у пачатку кастрычніка.

«Я не магу каментаваць гэтую інфармацыю», — заявіла ria.ru прадстаўнік камітэта, дадаўшы, што «імёны кандыдатаў трымаюцца ў сакрэце».

На сайце Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што лаўрэаты прэміі міру будуць абвешчаныя ў Осла 11 кастрычніка. Імёны, а таксама іншая інфармацыя, якая тычыцца працэсу вылучэння на ўзнагароду, можа стаць даступнай для грамадскасці толькі па заканчэнні 50 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула