БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент вылучыў Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію Сахарава

12.09.2013 / 22:32

Свае подпісы пад вылучэннем беларускіх палітвязняў на гэтую прэстыжную прэмію паставілі 40 дэпутатаў Еўрапарламента.

Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Пра гэта Марэк Мігальскі паведаміў польскім СМІ.

Між іншага, беларускія палітвязні за прэмію будуць спаборнічаць з былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Яго ў Еўрапарламенце вылучыла фракцыя «зялёных».

Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

Хто атрымае прэмію сёлета, стане вядома ў кастрычніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула