БЕЛ Ł РУС

Скрадзены 41 год таму КНДР жыхар Поўдня збег дахаты

13.09.2013 / 11:55

Выкрадзены 41 год таму ў КНДР жыхар Паўднёвай Карэі змог вярнуцца на радзіму, паведамляе Сеул.

68-гадовы Чон Вук Пхе быў сярод 25 маракоў, захопленых на двух рыбалоўных караблях Паўночнай Карэяй у Жоўтым моры ў 1972 г.

Чон Вук Пхе змог бегчы з КНДР у жніўні, да Паўднёвай Карэі ён дабраўся ў верасні.

Пакуль улады краіны не паведамляюць падрабязнасці пра вяртанне свайго суайчынніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула