БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Зубкоў можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах

14.09.2007 / 21:53

Віктар Зубкоў зацьверджаны на пасадзе прэм'ер-міністра Расеі. Ён назваў сваім прыярытэтам аднаўленьне Вайскова-прамысловага комплексу.

Дзяржаўная Дума сёньня зацьвердзіла новым кіраўніком ураду Расеі 65-гадовага Віктара Зубкова.

За прагаласаваў 381 дэпутат, супраць – 47.

У сваім выступе перад дэпутатамі Зубкоў назваў сваімі прыярытэтамі захаваньне макраэканамічнай стабільнасьці і аднаўленьне Вайскова-прамысловага комплексу Расеі.

Прэзыдэнт Расеі Пуцін сёньня заявіў, што Віктар Зубкоў зьяўляецца "сумленным, адказным і мудрым" чалавекам і можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула