БЕЛ Ł РУС

Шыльду Каліноўскага вярнулі на будынак — фотафакт

13.09.2013 / 17:12

13 верасня на будынак № 55 па вуліцы Каліноўскага ў Мінску была вернута памятная дошка з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Яе ўсталявалі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якія раніцай прыйшлі на месца, каб паразмаўляць з кіраўніцтвам спартыўнага будынка аб лёсе шыльды Каліноўскага. Нагадаем, у пачатку тыдня ў СМІ з’явілася інфармацыя аб знікненні шыльды з цэнтральнага ўваходу ў палац.

Шыльду тады знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула