БЕЛ Ł РУС

Адвакат: Керымаў прадаў долю ва «Уралкаліі» ў абмен на свабоду Баўмгертнера

13.09.2013 / 20:26

Nashaniva.com

Сулейман Керымаў прадаў сваю долю ў кампаніі «Уралкалій» пецярбургскаму банкіру Уладзіміру Когану, былому кіраўніку Дзяржбуда Расіі.


Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў вядомы маскоўскі адвакат Аляксандр Дабравінскі. Па яго словах, якія перадае РБК, продаж будзе завершаны на працягу бліжэйшых двух-трох тыдняў. 20% ад агульнай сумы продажу ўжо заплочаныя.

Па словах адваката, на працягу гэтага ж часу з СІЗА КДБ будзе адпушчаны гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер.

Ён жа застанецца ў далейшым на сваёй ранейшай пасадзе, паведамляе Дабравінскі. Ён дадае, што беларускі бок цалкам задаволены паваротам падзеяў, паведамляе Еўрарадыё.

26 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу кіраўнікоў Беларускай калійнай кампаніі, сярод якіх старшыня наглядальнай рады Беларускай калійнай кампаніі, гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яны абвінавачваюцца па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула