БЕЛ Ł РУС

Песня беларускі стала хітом на радыёстанцыях Нью-Ёрка

14.09.2013 / 13:6

nn.by

фота з сайта Вольгі — olyiamusic.com

Новая песня Вольгі Казак (Olyia) стала хітом на нью-ёрскіх радыёстанцыях.

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку журналіст Сяргей Навумчык.

Вольга нарадзілася ў Беларусі ў сям’і вядомых музыкаў Алеся Казака і Валянціны Пархоменкі, што ў пачатку 1990-х пераехалі ў ЗША.

Музыкай, як піша на сваім сайце, занялася з пяцігадовага ўзросту. Скончыла Джорджтаўнскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнародныя медыі».

Сяргей Навумчык звяртае ўвагу на тое, што Вольга ніколі не забывалася на тое, што беларуска, а заўсёды бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай грамады ЗША, спявае на беларускіх урачыстасцях.

Вольга спявае «Белую Русь» у клубе «Дром» на Манхэтане.

Сайт Вольгі Казак (olyiamusic.com)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула