БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент заклікаў ІІХФ не праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску

16.09.2013 / 11:28

Еўрапарламент выпусціў рэзалюцыю, якая тычыцца чэмпіянату свету-2014 у Беларусі, паведамляе EU Observer.

У гэтай рэзалюцыі арганізацыя заклікала ІІХФ (Міжнародную хакейную федэрацыю) перагледзець сваё рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў сувязі з катаваннямі палітычных вязняў.

Нагадаем, у 2009 годзе ІІХФ прыняла рашэнне правесці чэмпіянат свету-2014 у Мінску.

У маі гэтага года гэта рашэнне было зацверджана, нягледзячы на пярэчанні праваабаронцаў і шэрагу еўрапейскіх палітыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула