БЕЛ Ł РУС

Суд над удзельнікамі акцыі памяці Пцічкіна: штрафы і папярэджанні

16.09.2013 / 15:34

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

абноўлена, дадалася другая частка відэарэпартажа.

16 верасня прайшлі суды над затрыманымі два дні таму удзельнікамі акцыі памяці Ігара Пцічкіна.

Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Ігару Кавалёву, Аляксандру Гаўрышу, Сяргею Яўменаву і Віктару Катляніку прысудзілі штрафы па 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў), сястра Ігара Пцічкіна Ірына Мірановіч атрымала папярэджанне.

Журналістам на працэсах прысутнічаць не дазволілі, а на суды над Ігарам Кавалёвым і Аляксандрам Гаўрышам не пусцілі нават іх бацькоў.

Старшыня суда Юры Лебедзеў адмовіўся размаўляць з журналістамі і роднымі затрыманых і прапанаваў пісаць скаргу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула