БЕЛ Ł РУС

Справу Алеся Пушкіна «пра крупнік» закрылі, пацярпелыя не выказалі прэтэнзій

16.09.2013 / 17:13

ЮУ

Суд пакараў мастака вялікім штрафам.

Суд над мастаком адбыўся 4 верасня.

«Тая ж суддзя ў Крупскім раёне, якая звычайна судзіць мяне, асудзіла мяне па артыкуле 12.27 КаАП, — расказаў карэспандэнту «НН» мастак. — У выніку, я выплачу вялікі штраф за самагонаварэнне.

Пацярпелыя адмовіліся ад прэтэнзій да Алеся Пушкіна, таму крымінальную справу на яго не заводзілі. Цяпер ён змог забраць канфіскаваныя ў яго рэчы — уласна сам крупнік, бакі і іншае.

Па словах Пушкіна, ён «лёгка аддзелаўся» — па крымінальным артыкуле, ён мог бы атрымаць год арышту, альбо два гады «хіміі».

«Дзяўчынка Ганна, якая найбольш пацярпела, ужо пайшла ў школу, — кажа мастак. — Яе маці выходзіць на працу, другая дзяўчына ўжо выйшла на працу. Ганна прайшла рэабілітацыю ў Аксакаўшчыне.

Справа завершаная, цяпер я буду асэнсоўваць той урок, які атрымаў ад жыцця. Я паставіўся да прыгатавання крупніка халатна, забыў, што спірт — як бензін».

Нагадаем, што 6 ліпеня падчас святкавання Купалля ў сядзібе мастака Алеся Пушкіна, тры чалавекі атрымалі апёкі, калі гаспадар гатаваў традыцыйны крупнік. Ён заліў спірт у бутлю, што знаходзілася на вогнішчы.

Пацярпелыя атрымалі апёкі 1–3 ступені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула