БЕЛ Ł РУС

У Іране разблакавалі доступ у Facebook i Twitter

17.09.2013 / 09:55

У інтэрнэт-карыстальнікаў у Іране зноў з’явіўся доступ да сэрвісу мікраблогаў Twitter і сацыяльнай сеткі Facebook, якія былі заблакаваныя пасля пратэстаў апазіцыі ў 2009 годзе.

Аб тым, што сэрвісы сталі даступныя, паведамляюць інтэрнэт-правайдэры. Улады краіны ніякіх афіцыйных заяваў з нагоды разблакоўкі сайтаў не рабілі.

Нядаўна абраны прэзідэнт Хасан Раўхані абяцаў змагацца з цэнзурай.

Аднак ёсць здагадкі, што разблакіроўка Twitter і Facebook магла адбыцца з-за тэхнічнага збою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула