БЕЛ Ł РУС

Новы iPad прэзентуюць 15 кастрычніка?

17.09.2013 / 10:24

Кампанія Apple можа правесці прэзентацыю новага планшэта iPad 15 кастрычніка.

Па дадзеных французскага партала MacGeneration, Apple правядзе прэзентацыю новага iPad 15 кастрычніка ў сваёй штаб-кватэры ў Куперціна, паведамляецца, што кампанія запланавала «спецыяльнае мерапрыемства», на якім будзе прадстаўлены менавіта iPad.

Выданне The Los Angeles Times паведамляе, што ў MacGeneration не заўсёды дакладная інфармацыя, аднак гэтым разам яны не памыліліся. На думку каліфарнійскіх СМІ, на прэзентацыі будзе прэзентавана другое пакаленне iPad mini і больш тонкі iPad.

Афіцыйных заяваў з боку Apple не паступала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула