БЕЛ Ł РУС

Па віне пешаходаў у 2013 г. здарылася 375 ДТЗ

17.09.2013 / 10:54

За восем месяцаў гэтага года па віне пешых удзельнікаў дарожнага руху здарылася 375 ДТЗ. У 119 выпадках пешаходы знаходзіліся ў стане ап'янення. У выніку 112 чалавек загінулі і 274 атрымалі раненні.

16 верасня блізу вёскі Хамічы Дзяржынскага раёна ў 2.05 50-гадовы жыхар Жодзіна, кіруючы грузавіком "Івека", учыніў наезд на 29-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу злева направа па ходу руху аўтамабіля па-за пешаходным пераходам. Пешаход ад атрыманых траўм памёр (святлоадбіўнымі элементамі абазначаны не быў).

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне ПДР пешаходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу ад  адной да трох базавых велічыняў. Калі ж пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, штраф узрастае да пяці базавых велічыняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула