БЕЛ Ł РУС

На студэнтаў БНТУ завялі 26 крымінальных спраў за падробку дакументаў

18.09.2013 / 00:49

У пракуратуру для накіравання ў суд перададзеныя 26 крымінальных спраў, заведзеных супраць студэнтаў БНТУ за падробку дакументаў у першым квартале гэтага года.

Праз сацыяльную сетку «Вконтакте» або па тэлефоне студэнты давалі свае звесткі невядомаму грамадзяніну, які за грошы падрабляў для іх даведку аб часовай непрацаздольнасці з рэквізітамі 33-й студэнцкай паліклінікі. Студэнты прад'яўлялі іх у дэканаты ў якасці апраўдання пропуску заняткаў, няяўкі на залікі і іспыты.

Раней, да ўступлення ў сілу Кодэкса аб адукацыі, студэнта папросту маглі адлічыць з ВНУ за прадастаўленне дакументаў з заведама недакладнымі звесткамі. Цяпер жа такая мера пакарання прадугледжана толькі ў выпадках адсутнасці вучня на занятках больш за 30 дзён без уважлiвай прычыны або неналежнага выканання ім абавязкаў (пры ўмове, што да яго раней ужо ўжываліся меры дысцыплінарнага спагнання).

Аднак за свае выхадкі студэнтам ўсё ж прыйдзецца адказаць.

Паводле Крымінальнага кодэкса, максімальна ім можа пагражаць да 2 гадоў абмежавання волі, а тыя, хто некалькі разоў карыстаўся падробленымі дакументамі, і зусім могуць правесці да 3 гадоў у турме.

Адзін з 26 прагульшчыкаў — непаўнагадовы. Усе яны вучацца на 9 розных факультэтах. Шасцярых, праўда, ужо адлічылі за акадэмічную запазычанасць, а адзін скончыў навучанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула