БЕЛ Ł РУС

БХД заклікае аб’явіць 17 верасня жалобным днём

17.09.2013 / 14:31

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) заклікае аб’явіць 17 верасня жалобным днём.

БХД нагадвае: «17 верасня 1939 года, дамовіўшыся з нацысцкай Германіяй, бальшавіцкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Усходняя і Заходняя Беларусь аб’ядналіся ў гэты дзень, але аб’ядналіся ў крыві».

«Мы павінны памятаць гэтую дату перш за ўсё як дату смутку, як дату пашырэння злачыннай камуністычнай ідэалогіі на ўсю тэрыторыю нашай краіны,

вынікам чаго стаў боль і смутак для ўсяго беларускага народа», — гаворыцца ў заяве аргкамітэта БХД.

Памятную дату хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі сумеснай талакой ва ўрочышчы Курапаты. Было прыбрана смецце на тэрыторыі мемарыяла, устаноўлены больш за 20 крыжоў — на месцы тых, што разбурыліся.

Сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі зазначыў, што не плануе накіроўваць адпаведны афіцыйны зварот у дзяржаўныя органы: «Гэта абсалютна бессэнсоўна, бо сённяшняя ўлада ў Беларусі фактычна захапляецца крывавым катам Сталіным. Пры цяперашняй уладзе гэта зроблена не будзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула