БЕЛ Ł РУС

На сераду прагназуюць дажджы, часам навальніцы

17.09.2013 / 14:58

У сераду, 18 верасня, атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць на большую частку Беларусі дажджы, таксама не выключаны навальніцы. Месцамі па захадзе нашай краіны пройдуць моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7. +14°С, максімальная днём +17. +22°С, у заходніх раёнах краіны +12. +16°С.

У наступныя двое сутак, 19 і 20 верасня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць маларухомы хвалевы цыклон з цэнтрам над нашай краінай. Часам чакаюцца дажджы, у асобных раёнах краіны — моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў ўмераны, месцамі парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе +7. +14°С, максімальная днём не перавысіць +10. +17°С, толькі 19 верасня ў дзённыя гадзіны па паўночным усходзе краіны будзе крыху цяплей — +18. +21°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула