Кітаянка выжыла пасля 15 дзён у калодзежы
Кітаянка правяла 15 дзён у калодзежы і выжыла, паведамілі кітайскія СМІ.
Праблемы 38-гадовай Су Цысю пачаліся 1 верасня, калі яна правалілася ў высахлы чатырохметровы калодзеж у вёсцы Чжунфэн у правінцыі Хэнань, паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Яна выжыла, бо ела зярняты кукурузы і піла дажджавую ваду, якая трапляла ў калодзеж.
Яе вызвалілі пажарныя ў панядзелак, і зараз яна знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам дактароў.
Калодзеж быў акружаны высокімі зараснікамі кукурузы, і з боку яго не было відаць.
Сваякі жанчыны пачалі пошукі адразу пасля яе знікнення, але яны ні да чаго не прывялі.
16 верасня крыкі жанчыны пачуў селянін, які працаваў у полі. Ён і выклікаў пажарных.