БЕЛ Ł РУС

Пяты візіт місіі МВФ адбудзецца ў кастрычніку

18.09.2013 / 11:54

Візіт місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь запланаваны з 17 па 28 кастрычніка.

Аб гэтым старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі і прамой тэлефоннай лініі ў БелТА.

У сувязі з завяршэннем праграмы стэнд-бай у красавіку 2010 года МВФ пачаў дадатковыя кансультацыі з Беларуссю па ацэнцы мер эканамічнай палітыкі і выпрацоўцы прапаноў па павышэнні эфектыўнасці эканомікі краіны, патлумачыла кіраўнік Нацбанка.

З 2011 года па сакавік 2013 года Беларусь наведалі чатыры місіі МВФ для правядзення постпраграмнага маніторынгу. Такім чынам, мае быць у кастрычніку візіт місіі МВФ стане ўжо пятым па ліку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула