Ермакова: Курс даляра на наступны год — 9 500 рублёў
"Па нашых разліках, сярэдні курс даляра на 2013 год — 8950 рублёў. Гэты курс павінен быць вытрыманы, калі нейкія здарэнні ў свеце не паўплываюць на курс, -- паведаміла сёння старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
На біржы курс долара даходзіць і да 11 тысяч, бывае і сем тысяч за даляр за дзень. Але Нацбанк згладжвае гэтыя скачкі, каб не было моцных хістанняў валюты».
Па словах Надзеі Ермаковай, на наступны год курс даляра запланаваны, на ўзроўні 9500 даляраў за рубель. Такую ж лічбу агучваў днямі і віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч.
Адзначым, што за верасень курс даляра не апускаўся ніжэй за 9000 рублёў, а на чацвер, 19 верасня, складзе 9 030 рублёў.