Кнехт: Трэба быць у працэсе да канца
У адказ на рэпліку віКніКа: «Згодзен толькі з тым, што трэба здымацца напярэдадні галасавання», — наш заўсёдны каментатар Кнехт выказаў цікавае меркаванне: «Ды не трэба здымацца! Наадварот, трэба быць у працэсе да канца: насядаць, давіць, рэгістраваць, выкрываць. Яны ж маладыя і павінны трэніравацца — калі яшчэ выдасца такая нагода?! Трэба разумець, што мясцовыя выбары не легітымізуюць рэжым у вачах сусветнай супольнасці. Пагэтаму іх байкот нічога не дае ў гэтым плане. Але ж байкот пазбаўляе моладзь набіраць вопыт барацьбы ў палітычных кампаніях і аблягчае рэжыму магчымасць фальсіфікацыі».