БЕЛ Ł РУС

Еўра сёння скочыў на 140 рублёў да 12 200

19.09.2013 / 11:38

Nashaniva.com

Валютны кошык дасягнуў максімуму — дэвальвацыя ад пачатку года склала 4,7%.

19 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель рэзка здаў да расійскага рубля і еўра.

Даляр знізіўся на Br10 да 9020 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br140 да 12 200 беларускіх рублёў, тым самым пабіўшы гістарычны максімум у 12 110 рублёў, усталяваны 9 лістапада 2011 г.

Курс расійскага рубля вырас на Br5,5 да 285,5 беларускага.

Валютны кошык дасягнуў абсалютнага максімума — дэвальвацыя ад пачатку года склала 4,7%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула