БЕЛ Ł РУС

Намеснік міністра спорту і турызму: Выязная пошліна ў $100 зменшыць чэргі на мяжы

19.09.2013 / 13:59

Ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга.

«Магчыма гэта зменшыць чэргі на мяжы. Мы вітаем усе крокі, якія змяншаюць чэргі на мяжы.

Калі сёння знікнуць чэргі з шоп-турыстаў, гэта павялічыць наплыў заходніх турыстаў з Еўропы».

Такім чынам, на карысць увядзення выязной пошліны ў «100 даляраў з носа» знойдзены яшчэ адзін аргумент.

Нагадаем, пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, могуць увесці ўжо ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў 11 верасня віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула