БЕЛ Ł РУС

«Дажынкі» пройдуць 27–28 верасня, у праграме «Свята дзеруна»

20.09.2013 / 09:21

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» пройдзе ў Жлобіне 27–28 верасня.

Як паведаляе Гомельскі аблвыканкам, да сельскагаспадарчага свята ў горадзе збудаваны новыя аб’екты, праведзены рамонт будынкаў, добраўпарадкаваны вуліцы. Гасцей сустрэне абноўлены аўтавакзал, а пасажыры чыгункі змогуць пракаціцца на сучаснай электрычцы з Бабруйска ў Жлобін — завяршаецца электрыфікацыя гэтага ўчастка.

На «Дажынках» выступяць зоркі беларускай эстрады, пройдзе шэраг фестываляў, у тым ліку дзіцячай цацкі, графіці, піва, драўлянай скульптуры, адбудзецца «Свята дзеруноў». Арганізатары анансуюць, што на «Свяце дзеруноў» будзе выраблены самы вялікі «дзярун» у Беларусі. Будзе арганізавана выстава «Прысмакі Гомельшчыны».

Пачнецца свята 27 верасня з традыцыйнага шэсця пераможцаў на ўборцы ўраджаю. Таксама 27 верасня каля гарадскога палаца культуры пройдзе рэспубліканскі конкурс «Міс Дажынкі — 2013».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула