БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Менску пляц гамоніць...

31.03.2006 / 18:9

Мікола Петрушэнка, Талачынскі раён

У цэнтры Менску пляц гамоніць, Хоць вецер зь сьнегам дужа дзьме... Свабода, праўда з плошчы крочыць, Хоць Звон Свабоды ўжо ў турме.

Дзяўчынцы-талачынцы, Вользе Ч. будучаму журналісту, за ўдзел у акцыі Свабоды асуджанай на 15 сутак прысьвячаю:

У цэнтры Менску пляц гамоніць,

Хоць вецер зь сьнегам дужа дзьме...

Свабода, праўда з плошчы крочыць,

Хоць Звон Свабоды ўжо ў турме.

Хоць сотні хлопцаў арышт маюць,

і ўжо дзяўчо ў турме сядзіць,

Але ж, сябры, часы мінаюць,

Калі народ, як раб, маўчыць!

У змроку плошчы цені бачны,

Намёты. Сьвечкі. Моладзь танчыць...

Адзінкі сьмелых, вам удзячны!

Хлусьня пра вас уладу ганьбіць!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула