БЕЛ Ł РУС

Раўхані заявіў у ААН аб мірным характары ядзернай праграмы Ірана

25.09.2013 / 09:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані, выступаючы ў аўторак з трыбуны Генасамблеі ААН, зноў заявіў аб мірным характары ядзернай праграмы Ісламскай рэспублікі.

«Ядзернай зброі няма месца ў ваеннай дактрыне Ірана», — цытуе яго Reuters.

«Іран не ўяўляе абсалютна ніякай пагрозы ні рэгіёну, ні свету», — падкрэсліў прэзідэнт Ісламскай рэспублікі.

Раўхані таксама заявіў пра гатоўнасць Тэгерана да перамоваў па ядзернай праграме ў строга абумоўленыя тэрміны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула