БЕЛ Ł РУС

Белстат: Беларусь у жніўні скараціла выпуск калійных угнаенняў на 48%

25.09.2013 / 11:02

ААТ «Беларуськалій» — адзіны ў рэспубліцы вытворца калійных угнаенняў — у жніўні вырабіў 215,4 тыс. тон калійных угнаенняў (у пераліку на 100% дзеючага рэчыва), што на 48% менш у параўнанні з ліпенем гэтага года, гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У параўнанні з жніўнем 2012 года аб’ём вытворчасці скараціўся на 50,3%.

Паводле звестак Белстата, у студзені — жніўні 2013 года прадпрыемства выпусціла 3 млн 196,7 тыс. тон калійных угнаенняў (у пераліку на дзеючае рэчыва), што на 11,6% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула