БЕЛ Ł РУС

Хлопец і дзяўчына згарэлі ў шалашы

18.09.2007 / 21:02

Каля яго знойдзеныя пустыя бутэлькі, пляшка з-пад алею, кубкі, шклянка, будзільнік, спартовая сумка, а таксама дзьве Бібліі.

Два абгарэлыя да непазнавальнасьці трупы знойдзеныя у спаленым шалашы ў лесе пад Менскам. Трупы, хутчэй за ўсё, належаць мужчыну і жанчыне.

Адзін з трупаў апэратыўнікі змаглі ідэнтыфікаваць як мужчынскі, аднак дакладна вызначыць пол іншага чалавека цяжка — ад яго застаўся толькі напаўспалены касьцяк. Пра тое, што ў шалашы знаходзіліся мужчына і жанчына, можна меркаваць толькі па фрагмэнтах вопраткі, паведамляе прэс-служба УУС Менгарвыканкаму.

Мяркуючы па знаходках, у шалашы жылі не адзін дзень. Каля яго знойдзеныя пустыя бутэлькі, бутэлька з-пад алею, кубкі, шклянка, будзільнік, спартовая сумка, а таксама дзьве Бібліі.

Паводле вэрсіі сьледзтва, папярэдняя прычына пажару — неасьцярожнае карыстаньне агнём падчас курэньня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула