БЕЛ Ł РУС

Samsung выйшаў на 2-е месца ў спісе самых інавацыйных кампаній свету

26.09.2013 / 13:27

Nashaniva.com

Apple зноў ўзначаліла рэйтынг самых інавацыйных кампаній свету.

Як паведамляе Marketwired, пра гэта сведчыць чарговы рэйтынг The Boston Consulting Group (BCG).

Чатыры з пяці і пяць з дзесяці першых месцаў займаюць кампаніі, якія прадстаўляюць высокія тэхналогіі і камунікацыі.

Apple лідзіруе ў топ-50 з 2005 года.

Карпарацыя Google, якая знаходзілася на другой пазіцыі з 2006 па 2012 год, апусцілася на трэці радок.

Другое месца дасталася Samsung. Гэтая кампанія прадэманстравала хуткі рост: у 2008 годзе яна займала 26-ю пазіцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула