БЕЛ Ł РУС

Хуліганы збілі прахожага на вакзале ў Мінску: іх шукае міліцыя

27.09.2013 / 10:28

23 верасня каля 2-й гадзіны ночы ў падземным пешаходным пераходзе чыгуначнага вакзала ў сталіцы двое невядомых, што беглі па тунэлі, напалі на выпадковага прахожага. Адзін з нападнікаў ударыў пацярпелага ў твар, у выніку чаго апошняга прыйшлося шпіталізаваць.

Самі ж хуліганы працягнулі шлях у бок ўваходу на станцыю метро «Плошча Леніна».

У той жа дзень у дачыненні да іх была заведзена крымінальная справа за хуліганства. Вядзецца праца па высвятленні асоб і затрыманні.

Просьба да ўсіх, хто пазнаў маладых людзей на фота і мае інфармацыю пра іх месцазнаходжанне, звяртацца ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 225-02-02, 8 (029) 774-99-62 або «102».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула