БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам на звалцы зноў труп немаўляці

27.09.2013 / 10:35

У Магілёўскім раёне на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у вёсцы Новая Мілееўка 26 верасня быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка ў поліэтыленавым пакеце.

Труп знайшлі каля 9.00 асобы без пэўнага месца жыхарства, якія і паведамілі ў міліцыю.

Цела дзіцяці мела пупавіну. Пры аглядзе бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.

Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула