БЕЛ Ł РУС

Закрываецца шведская Studio Total, што арганізавала «плюшавы дэсант»

27.09.2013 / 12:23

Заснавальнікі студыі заяўляюць, што пяцігадовы эксперымент скончаны і трэба рухацца наперад.

Пэр Кромвэл і Томас Мазэці абвясцілі, што Studio Total зрабіла ўсё, для чаго была створаная.

Крэатыўшчыкі пераключаюцца на стартапы сеціўнага праекта NSID, а рэкламнае агенцтва закрываюць.

Беларусам Studio Total вядомая па адзінай скандальнай акцыі — «цацачным дэсанце», які шведы скінулі на Івянец )Валожынскі раён) 4 ліпеня 2012 года.

Але Кромвэл і Мазэці не стамляюцца ўварочваць Беларусь у свае адказы, да месца і не. Напрыклад, так:

 — Як справы з фінансамі ў вашага агенцтва?

«Цяжка кіраваць агенцтвам, калі ў вас ёсць 80% удзелу ў іншым месцы. Я кажу пра барацьбу супраць дыктатуры ў Беларусі».

Дарэчы, днямі Пэр і Томас прадалі на eBay самалёт, з якога бамбілі Беларусь плюшавымі мішкамі.

Studio Total шмат разоў падманвала чаканні публікі, заўважае Resume.

Таму не выключана, што дэманстратыўны сыход з бізнэса — гэта проста чарговы піяр-ход.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула