БЕЛ Ł РУС

Бізнэс-імперыя Юрыя Чыжа — інтэрактыўная карта

30.09.2013 / 9:17

Ягор Марціновіч

Заводы, гіпермаркеты, запраўкі, рэстараны, жылыя дамы… — усяго і не пералічыш.

Юрый Чыж перадаў дзяржаве свой гатэль у Мірскім замку. Юрый Чыж пабудаваў дамы для вайскоўцаў у Мар'інай Горцы. Юрый Чыж будзе забудоўваць квартал каля Камароўскага рынка.

Навіны пра новыя праекты бізнэсмэна краіны прыходзяць ледзь не кожны дзень.

Ягонае багацце пачыналася з «Трайпла» ў пачатку 1990-х, але за два дзесяцігоддзі сфера інтарэсаў мільянера разраслася ў дзясяткі разоў. Інтэрнэт-газета «Ежедневнік» назвала яго самым уплывовым і паспяховым бізнэсменам краіны.

«Наша Ніва» налічыла ў Беларусі каля 70 аб’ектаў, да якіх мае дачыненне Юрый Чыж. Паўсотні з іх знаходзяцца ў Мінску — заводы, рэстараны, крамы…


Мы нанеслі іх на інтэрактыўную карту. Кожны з аб'ектаў абазначаны сімвалічным значком. Напрыклад, гіпермаркеты — кошыкам, арганізацыі, звязаныя з палівам, — запраўкай, заводы — гаечным ключом.

Якія аб’екты не трапілі на карту?

Па-першае, усе тыя, што знаходзяцца па-за межамі сталіцы.

У Юрыя Чыжа вялікае «прадстаўніцтва» ў Лагойскім раёне (гарналыжны курорт, фармацэўтычная кампанія, катэджны пасёлак, сельскагаспадарчае прадпрыемства), а таксама на Бярозаўшчыне, дзе ён нарадзіўся.

Там сярод ягоных актываў лядовы палац, завод будаўнічых матэрыялаў і нават родная вёска. Там Чыж павінен пабудаваць агратурыстычны комплекс.

У іншых раёнах ён прадстаўлены слаба. У Маларыцкім — будаўнічае прадпрыемства, у Мінскім — аграсядзіба, запраўкі пад Іўем і Жодзіна…

Па-другое,

структура «Трайпла» была змененая пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза, каб мінімізаваць атрыманыя праблемы.

Некаторыя кампаніі фармальна былі выведзеныя з ўласнасці Юрыя Чыжа. Хто іх сапраўдны гаспадар, не заўсёды вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула