У Афганістане згадваюць ахвяраў камуністычнага кіравання
У Афганістане пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр камуністычнага перыяду краіны, які ахоплівае канец 1970-х і 1980-я гады.
Галандскія ўлады, якія ўдзельнічалі ў расследаванні ваенных злачынстваў гэтага перыяду, апублікавалі спіс з 5000 імёнаў, якія загінулі або прапалі без вестак.
Многія з гэтага спісу былі або кансерватыўнымі ісламістамі, або прадстаўнікамі канкуруючых з камуністамі партый.