БЕЛ Ł РУС

Усеагульны суботнік на Міншчыне пройдзе 12 кастрычніка

30.09.2013 / 09:49

Nashaniva.com

Абласны суботнік пройдзе на Міншчыне 12 кастрычніка з удзелам усіх арганізацый і насельніцтва рэгіёну.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Алена Паплаўская.

Мерапрыемства будзе арганізавана падчас месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый вобласці, які намечана правесці з 1 кастрычніка па 1 лістапада.

Акрамя таго, з 5 па 27 кастрычніка запланаваны раённыя суботнікі

Парадак будуць наводзіць у населеных пунктах, садовых таварыствах, на могілках, гаражных кааператывах. Прывядуць у належны стан агароджы тэрыторый вакол дамоў, скошваць пустазелле. Арганізацыі будуць працаваць на замацаваных за імі тэрыторыях.

Мяркуецца таксама ліквідаваць  несанкцыянаваныя звалкі ў лесе, у зонах і месцах адпачынку, прыбраць галлё і сухія дрэвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула